Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Страляніну на сьвята Ханукі ў Аўстраліі ўчынілі бацька і сын. Паліцыя расьсьледуе іх матывы


Прэм’ер-міністар Аўстраліі Энтані Альбанезэ прынёс кветкі на месца гібелі людзей, 15 сьнежня 2025 году
Прэм’ер-міністар Аўстраліі Энтані Альбанезэ прынёс кветкі на месца гібелі людзей, 15 сьнежня 2025 году

У выніку страляніны на габрэйскім фэстывалі на пляжы Бондай-Біч у Сыднэі (Аўстралія) загінулі 15 чалавек, у тым ліку адно дзіця. Дзясяткі параненых.

Як паведаміла агенцтва AFP, яшчэ 42 чалавек шпіталізавалі з агнястрэльнымі раненьнямі й іншымі траўмамі. Узброеныя людзі выбралі мішэньню штогадовае адзначэньне габрэйскага сьвята Ханукі, на якое прыехалі больш за 1000 чалавек.

Паліцыя ўсё яшчэ высьвятляе прычыны стральбы, хоць улады заявілі, што яе ўчынілі, каб пасеяць жах сярод габрэяў краіны.

Аўстралійская трансьляцыйная карпарацыя заявіла, што бацька і сын маглі мець сувязі з групоўкай «Ісламская дзяржава».

«Тое, што мы бачылі ўчора, было актам чыстага зла, актам антысэмітызму, актам тэрарызму на нашых берагах», — сказаў прэм’ер-міністар Аўстраліі Энтані Альбанезэ, перш чым пакласьці кветкі на месцы гібелі людзей.

Нападнікі абстрэльвалі пляж кулямі 10 хвілін, пасьля чаго паліцыя застрэліла 50-гадовага бацьку, а 24-гадовага сына арыштавалі — ён таксама ў шпіталі зь цяжкімі раненьнямі.

Празь некалькі гадзін пасьля страляніны паліцыя знайшла самаробную бомбу ў машыне, прыпаркаванай недалёка ад пляжу. Паліцыянты мяркуюць, што «самаробную выбуховую прыладу», імаверна, заклалі нападнікі.

Асьцерагаючыся хвалі помсты, паліцыя пакуль ухіляецца ад пытаньняў пра рэлігійную прыналежнасьць і ідэалягічныя матывы нападнікаў. Пасьля страляніны ў інтэрнэце хутка пачала распаўсюджвацца інфармацыя, накіраваная супраць мігрантаў і мусульманскай супольнасьці.

Апошні інцыдэнт з стралянінай у Аўстраліі адбыўся ў 1996 годзе, калі ўзброены мужчына забіў 35 чалавек у турыстычным горадзе Порт-Артур. У красавіку 2024 году ўзброены нажом нападнік забіў 6 чалавек у гандлёвым цэнтры недалёка ад пляжу Бондай.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Кацярына Андрэева Андрэй Аляксандраў Людміла Чэкіна
XS
SM
MD
LG