Як вынікае з адпаведнай заявы эўрапейскіх лідэраў, плян уключае шэсьць пунктаў:
- пастаянную вайсковую падтрымку Ўкраіны і захаваньне колькасьці Ўзброеных сілаў Украіны да 800 тысяч чалавек у мірны час;
- фармаваньне шматнацыянальных сілаў пад эўрапейскім камандаваньнем у рамках Кааліцыі ахвочых пры падтрымцы ЗША з магчымымі дзеяньнямі на тэрыторыі Ўкраіны;
- мэханізм кантролю за спыненьнем агню, які пад кіраўніцтвам ЗША з удзелам міжнародных прадстаўнікоў дазволіць займацца маніторынгам сытуацыі для раньняга папярэджаньня атак, фіксацыі парушэньняў і рэагаваньня на іх;
- інвэстыцыі ў аднаўленьне Ўкраіны, фінансаваньне рэканструкцыі, узаемавыгодныя гандлёвыя пагадненьні, патрэба кампэнсацыі нанесенай шкоды з боку Расеі. Расейскія актывы ў Эўразьвязе застаюцца замарожанымі;
- абавязак рэагаваць вайсковымі, выведнымі, эканамічнымі і дыпляматычнымі сродкамі ў выпадку абвастрэньня і нападу на Ўкраіну;
- рашучая падтрымка ўступу Ўкраіны ў Эўразьвяз.
15 сьнежня ў Бэрліне завяршыўся другі раўнд перамоваў паміж дэлегацыямі Ўкраіны і ЗША аб пляне завяршэньня вайны Расеі супраць Украіны. Паводле прэзыдэнта Ўкраіны Ўладзіміра Зяленскага, перамовы з амэрыканскай дэлегацыяй былі прадукцыйнымі і падрабязнымі, але застаецца неразьвязаным пытаньне тэрыторыяў.
Як паведаміла Sky News з спасылкай на крыніцу, прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп задаволены вынікамі перамоваў. Суразмоўца выданьня сьцьвярджаў, што ў шэрагу пытаньняў дасягнуты кансэнсус. Паводле зьвестак The Guardian, дэлегацыя ЗША заявіла, што «90 адсоткаў» пытаньняў бакі ўрэгулявалі.
Форум