Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Акадэміі навук у тэставым рэжыме правераць магчымасьць выкарыстаньня штучнага інтэлекту кітайскай кампаніі


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

У Нацыянальнай акадэміі Беларусі правялі перамовы з расейскай і кітайскай кампаніямі, якія займаюцца штучным інтэлектам (ШІ).

Як адзначаецца ў паведамленьні, гэта расейская ТАА «Пі Эм Ай Сістэмс» (Расея, Масква) і кампанія MiAO Soft (Кітайская Народная Рэспубліка, Шанхай).

На перамовах абмяркоўвалі пытаньні супрацоўніцтва ў галіне штучнага інтэлекту, апрацоўкі вялікіх дадзеных, а таксама выкарыстаньні ШІ-станцыі ў сфэрах, якія апошнія часам больш актыўна працуюць на вайскова-прамысловы комплекс Расеі — мікраэлектроніцы і машынабудаваньня.

Па выніках перамоў дамовіліся правесьці практычнае тэставаньне абсталяваньня кітайскай кампаніі MIAO Soft для практычных прыкладаньняў арганізацый Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі.

Украінская вайсковая выведка неаднаразова заяўляла, што ў расейскіх дронах і ракетах ёсьць складнікі беларускай і кітайскай мікраэлектронікі. На падставе гэтых зьвестак урад Украіны ініцыюе ўвядзеньне міжнародных санкцый. Дзейнасьць згаданых расейскай і кітайскай кампаніі пакуль не абмежаваныя санкцыямі.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Кацярына Андрэева Андрэй Аляксандраў Людміла Чэкіна
XS
SM
MD
LG