Канстанціна Каліноўскага, сына Сяргея Бульбы, двойчы судзілі за наркотыкі. Аднак ён кажа, што браў удзел у пратэстах, і гэта стала нагодай для ягонага затрыманьня.
Вызвалены з турмы і вывезены з павязкай на вачах ў Літву нобэлеўскі ляўрэат Алесь Бяляцкі ў Вільні даў вялікае інтэрвію Радыё Свабода.
Пагаварылі з мужчынамі, якія далучыліся да флэшмобу з чырвонай памадай на знак салідарнасьці з вызваленымі палітвязьнямі.
У выніку перамоваў прадстаўнікоў ЗША з Лукашэнкам амэрыканскі бок зьняў санкцыі зь беларускіх калійных угнаеньняў. Пры гэтым Эўразьвяз свае санкцыі скасоўваць пакуль не зьбіраецца. Разьбіраемся, што гэта значыць для беларускай эканомікі і вытворчасьці калійных угнаеньняў.
Свабода папрасіла беларускіх эканамістаў прааналізаваць эканамічныя вынікі году. Старшы навуковы супрацоўнік дасьледчага цэнтру BEROC Зьміцер Крук і эканамічны аглядальнік, вядоўца праграмы «Оптимум» на YouTube-канале «Белорусы и рынок» Андрэй Махоўскі вылучылі некалькі найважнейшых тэндэнцыяў.
Чаму Калесьнікава падзякавала за вызваленьне Лукашэнку? Хто палітычна выйграў ад «вялікай угоды»? Што зьменіцца ў Беларусі і ў дэмсілах у выніку вызваленьня знакавых герояў 2020 году?
Беларус Канстанцін Каліноўскі на будоўлі сарваўся з вышыні трэцяга паверху разам зь люлькай. Ён выжыў, але зламаў руку і пашкодзіў крыж. Праз амаль паўгоду пасьля пераломаў ён ня можа працаваць і чакае апэрацыі.
Хто выйграў ад абмену вызваленьня палітвязьняў на скасаваньне санкцыяў? Што зьменіцца ў дэмакратычных сілах Беларусі пасьля вызваленьня герояў 2020 году? Чым падобныя працэсы ў беларускай і расейскай палітычнай эміграцыі? На гэтыя пытаньні адказвае расейскі палітоляг Аляксандар Марозаў.
13 сьнежня зь беларускіх турмаў адпусьцілі 123 палітвязьні – пасьля перамоваў спэцпасланьніка Трампа Джона Коўла і Аляксандра Лукашэнкі. Бакі абвесьцілі аб зьняцьці санкцый з «Беларуськалія», пасьля гэтага сталі зьяўляцца першыя навіны аб вызваленых.
На кароткі час перамовы ў Менску і вызваленьне 123 палітвязьняў уздыме інфармацыйную хвалю вакол Беларусі. Разрыў у палітыцы ЗША і Эўразьвязу адносна афіцыйнага Менску павялічваецца.
Што будуць рабіць дэпартаваныя палітвязьні? Чаму іх вывезьлі ва Ўкраіну, дзе ідзе вайна? Чаму не вызвалілі Пачобута? Ці скасуе Эўразьвяз санкцыі на беларускі калій?
Ня ўсе мы мастакі, але амаль усе жывем пад уплывам мастацкіх візуальных вобразаў. Ці ўмеем апісваць мастацкі сьвет па-беларуску? Тэст
Былы палітзьняволены, праваабаронца і нобэлеўскі ляўрэат Алесь Бяляцкі пасьля вызваленьня і выдварэньня ў Літву прыехаў у Віленскі аэрапорт, дзе ўпершыню за тры гады сустрэўся са сваёй жонкай. Свабода зьняла гэтыя кадры.
Палітычны аглядальнік Свабоды Валер Карбалевіч камэнтуе вызваленьне беларускіх палітвязьняў, зьняцьцё санкцый з беларускага калію, і як зьменіцца расклад у беларускай апазыцыі.
Пасьля сустрэчы Лукашэнкі з прадстаўнікамі ЗША ў Беларусі вызвалілі 123 палітычных зьняволеных. Сярод іх Марыя Калесьнікава, Віктар Бабарыка, Алесь Бяляцкі, Павал Севярынец ды іншыя. Як выявілася, большасьць зь іх вывезьлі ва Ўкраіну.
13 сьнежня пасьля сустрэчы Аляксандра Лукашэнкі з спэцпасланьнікам ЗША ў справах Беларусі Джонам Коўлам вызвалілі 123 палітычных зьняволеных.
Працягваюцца перамовы спэцпасланьніка ЗША ў справах Беларусі Джона Коўла з Аляксандрам Лукашэнкам пра вызваленьне палітвязьняў. Шэраг крыніцаў паведамляюць пра тое, што сёньня магчымае вызваленьне больш за 100 палітзьняволеных, у тым ліку знакавых палітвязьняў.
Расейская касьмічная праграма ў апошнія гады цярпела ад карупцыйных скандалаў, скарачэньня бюджэту, ганебных здарэньняў і абвінавачаньняў у тым, што яе кіраўніцтва ставіла палітыку вышэй за навуку. Здарэньне на стартавай пляцоўцы Байкануру — апошні ўдар.
Пра што дамовіўся Коўл з Лукашэнкам? Калі чакаць вызваленьня новай групы палітвязьняў? Як будзе арганізаваная дапамога ім? Як зьвязаныя вызваленьні палітвязьняў і дазвол Міжнароднага Алімпійскага камітэту праводзіць спаборніцтвы ў Беларусі?
Ці можна было ўратаваць беларусаў Ільлю Жалезьнякова і Ўладзімера Усера? Як дапамагчы людзям, якія ня просяць дапамогі? А людзям, якія ня маюць дзе жыць і што есьці? І калі дапамога мае быць прымусовай?
Як працуе прапаганда, наколькі яна эфэктыўная, як падбіраюцца кадры, хто насамрэч прымае рашэньні?
Як цягам двух дзесяцігодзьдзяў мяняўся зьнешнепалітычны выбар беларусаў паміж Расеяй і Эўразьвязам? Свабода супаставіла дадзеныя апытаньняў розных дасьледчых цэнтраў.
Сёлета ў Менску ўжо пабудавалі 470 тысяч квадратных мэтраў жыльля. Плянуюць пабудаваць 710 тысяч, ці на 6% больш, чым летась. Свабода паглядзела, хто займаецца будаўніцтвам, якія раёны ад гэтага зьнікаюць і чаму ў сталіцы знаходзяць усё новыя і новыя месцы пад жылыя дамы.
Спэцслужбы выходзяць на сувязь зь беларускімі актывістамі і журналістамі, што знаходзяцца за мяжой, праз сацыяльныя сеткі і мэсэнджары. Звоняць, прыходзяць да іхных сваякоў у Беларусі, паведамляюць пра завядзеньне новых справаў. Ня ўсе пагаджаюцца расказваць пра такія выпадкі публічна.
Лукашэнка раптам зьнік на цэлы тыдзень у Амане. Паездка была такой таямнічай, што нават ягонае атачэньне зразумела: проста замаўчаць гэта не атрымаецца. Давялося тэрмінова тлумачыць Натальлі Эйсмант — але пытаньняў пасьля яе камэнтароў стала яшчэ больш.
Беларус Зьміцер Палойка, які добраахвотнікам ваяваў на баку Ўкраіны спачатку ў 2014–2016 гадах, а ў студзені 2022 году падпісаў кантракт з украінскім войскам, у часе цяперашняй вайны перанёс цяжкія захворваньні, і цяпер яму патрэбная апэрацыя.
Працяг гісторыі беларуска-расейскай ЛГБТ-пары, якая мела праблемы зь легалізацыяй у Баўгарыі. Раней аднаму зь іх далі статус уцекача, а другому адмовілі. Цяпер баўгарскі суд скасаваў папярэдняе рашэньне аб адмове беларусу.
Беларусам, якія ваявалі супраць Расеі на баку Ўкраіны, вынесьлі прынамсі тры вочныя прысуды і пасадзілі. Ім далі ад 5 да 13 гадоў калёніі.
Сёньняшняе пасяджэньне Савету бясьпекі на чале з Аляксандрам Лукашэнкам з жорсткімі абвінавачаньнямі на адрас Эўропы і Літвы — гэта падвышэньне ставак перад анансаванымі перамовамі з дэлегацыяй ЗША ў Менску.
У Беларусі 3 сьнежня абвясьцілі пра выпуск аўтамабіляў Zubr. Як хутка высьветлілася, за беларускай назвай хаваўся кітайскі вытворца. У справу ўмяшалася Міністэрства прамысловасьці, запуск навінкі адклалі. Але і бяз гэтага кітайскія вытворцы тэхнікі даўно і актыўна асвойваюць беларускі рынак.
Былы журналіст з Бабруйску Ўладзімер Усер (Лазараў) памёр 6 сьнежня ў Беластоку. Раней ён зьняўся ў фільме менскіх прапагандыстаў «Чужое неба». На яго завялі крымінальную справу ў Польшчы за шпіянаж.
Беларусы, што зьехалі за мяжу, ня могуць ні прадаць сваё жытло на радзіме, ні выпісацца адтуль. Чаму так адбываецца? Пагаварылі зь людзьмі, якія спрабавалі прадаць свае кватэры.
У беларускай эміграцыі няма «крызісу лідэрства». Галоўнае, што тут мусіць адбывацца, — фармаваньне дыяспары, ператварэньне савецкіх людзей у беларусаў. Працэс, між іншым, аб’ектыўны, няпросты, але і неабходны.
Беларускія актывісты ў ЗША заснавалі валянтэрскую ініцыятыву Byaction — каб дапамагаць уцекачам, якія знаходзяцца ў краіне легальна ў чаканьні палітычнага прытулку.
Стваральнік Усходнееўрапейскага дэмакратычнага цэнтру Павал Казанэцкі разважае, ці быў у Захаду шанец ня страціць Беларусь, тлумачыць разыходжаньні паміж Літвой і Польшчай у беларускім пытаньні і дае парады тым беларусам, якія хочуць пераменаў.
Допіс ураджэнкі Адэсы, якая пасьля пераезду ў Менск вырашыла адкрыць у Беларусі краму з традыцыйнымі мусульманскімі жаночымі галаўнымі уборамі, выклікаў хвалю асуджэньня ў Threads. Паразмаўлялі з мусульманкай пра тое, як беларусы рэагуюць на іншую культуру ў штодзённым жыцьці.
Рыгор Бярозкін — адзін з найлепшых крытыкаў і літаратуразнаўцаў Беларусі. «Ня дай прапасьці майму жыцьцю» — гэта ўспаміны пра падзеі 1920–1949 гадоў: арышты, высылкі, рэпрэсіі.
Свабода пагаварыла з людзьмі, якія камунікавалі з Ільлём Жалезьняковым у ягоныя апошнія месяцы.
„Словы году“ вызначаюць для розных моваў, у тым ліку беларускай.
Экспэрт Фінскага інстытуту міжнародных справаў Рыгор Ніжнікаў у інтэрвію Свабодзе тлумачыць, чаму большасьць фінаў нэгатыўна ставяцца да тэрміну «фінляндызацыя».
У Беларусі афіцыйна «за рысай беднасьці» жывуць 309 тысяч чалавек. Гэта значыць, даход такіх людзей меншы за пражытковы мінімум. Свабода паглядзела, што можа дазволіць сабе чалавек за такія грошы.
Лукашэнка зладзіў доўгі ваяж па паўднёвых краінах. Ён наведаў М’янму, Аман, Альжыр. Паварот замежнай палітыкі афіцыйнага Менску ў бок Глябальнага Поўдня, які адбыўся з-за канфлікту з Захадам, рэалізуецца часта ў своеасаблівых фарматах. Напрыклад, паездка Лукашэнкі ў Аман нагадвала сямейны візыт.
Сямейнае турнэ па дыктатурах. Тлумачым з Гурневічам.
Хто зацікаўлены ў эскаляцыі беларуска-літоўскага канфлікту? Чаму прапаганда ўчапілася за прылёт дрона нібы зь Літвы, не заўважаючы дроны з Расеі?
Рыма Журайціс кінула жыцьцё ў ЗША і ратуе жаўнераў ва Ўкраіне. Фінансавы офіс яна прамяняла на відовішча разарваных канцавінаў і вантробаў. Часам усё, чаго яна хоча, — гэта гарачы душ. Але вяртацца да цывільнага жыцьця Рыма плянуе толькі, калі скончыцца вайна.
Улады Беларусі вырашылі разгарнуць вакол гісторыі з дронам, які нібыта ўпаў у Горадні, ня толькі прапагандысцкую, але палітычную, дыпляматычную кампанію. У ёй шмат дзіўнага і супярэчлівага.
У Эўразьвязе ёсьць кансэнсус адносна пакараньня Беларусі за памежны крызіс з масавымі залётамі ў Літву кантрабандных балёнаў і блякаваньне больш як тысячы літоўскіх фураў. Пра гэта ў інтэрвію Свабодзе распавёў эўрапейскі рэдактар Радыё Свабодная Эўропа/Радыё Свабода Рыкард Юзьвяк.
Ці стане Ціханоўскі голасам беларусаў у ЗША? Ці трэба апублічваць канфлікты ў яго камандзе? Ці вычарпаны канфлікт экс-палітвязьня з Офісам ягонай жонкі? Хто зацікаўлены ў эскаляцыі беларуска-літоўскага канфлікту? Чаму прапаганда ўчапілася за прылёт дрона нібы зь Літвы, не заўважаючы дроны з Расеі?
Загрузіць яшчэ